У суботу, 15 верасня, пад уплывам атмасферных франтоў ў Беларусі чакаецца няўстойлівы характар ​​надвор’я.

Ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, днём па поўначы парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 5.+11°С, на паўднёвым усходзе да +14°С; максімальная днём +13.+19°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей да +21°С.

У нядзелю, 16 верасня, на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску, і толькі ноччу на паўночным усходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Усталюецца пераважна сухое надвор’е, толькі ноччу ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па краіне прагназуецца туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +4.+11°С, максімальная днём +14. +21°С.

У панядзелак, 17 верасня, асноўным надвор’еўтваральным фактарам застанецца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +3.+10°С, на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0.-2°С; максімальная днём ад 16°С па паўночным усходзе — да +24°С па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?