«НН» пісала пра выпадак з Віталём Гуляком. 27 ліпеня ў Мінску на яго напалі, калі ён прыехаў на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёміліся ў сацыяльных сетках. Акаўнт аказаўся несапраўдным, а Віталя сустрэлі здаровыя дзецюкі. У выніку Гуляка ўдарылі па твары і абражалі праз нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, якую ён не хавае.

Хлопец напісаў заяву ў міліцыю. Цяпер праверка завяршылася — у завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Міліцыянты ўстанавілі асобы чатырох нападнікаў (па словах пацярпелага, іх было значна больш). Яны далі тлумачэнні, што

«канфлікт узнік з-за нетрадыцыйнай арыентацыі Гуляка».

Але ў іх дзеяннях, на думку ўчастковага, «не праглядаецца нанясенне значнай шкоды грамадскаму парадку». А таму крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» не можа быць распачата.

Але аднаго з маладых людзей прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці — па артыкуле «Наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання».

Ён біў Віталя фалаімітатарам па твары. А гэта ўжо куды меншая адказнасць — штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?