Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі пачала сёлета навучанне па новай спецыяльнасці «дзяржаўная ідэалогія і кіраванне чалавечымі рэсурсамі», паведамілі ў прэс-цэнтры ВНУ.

Асвойваць новую спецыяльнасць будуць 25 слухачоў завочнай формы навучання факультэта перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання.

Выпускнікі спецыяльнасці «дзяржаўная ідэалогія і кіраванне чалавечымі рэсурсамі» могуць быць запатрабаванымі пры арганізацыі і правядзенні палітыка-кіраўніцкай дзейнасці ў рэспубліканскіх органах улады і кіравання, сілавых структурах, а таксама мясцовых выканаўчых камітэтах, дадалі ў прэс-цэнтры ВНУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?