У матчы ¼ фіналу яна адолела аўстралійку Саманты Стосур 6:1, 4:6, 7:6 (7:5).

Матч сёння спыняўся з-за дажджу, у трэцім сэце Вікторыя вяла 4:2, Саманта зраўняла 5:5, але беларуска здолела вырваць перамогу на тай-брэйку — 7:5.

У паўфінале Вікторыя згуляе з пераможцам пары Марыя Шарапава (Расія) — Марыён Барталі (Францыя).

Дагэтуль найлепшым дасягненнем беларускі быў 1/8 фіналу US Open у 2007 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0