Галоўны рэдактар папулярнага расійскага ​​часопіса «Вокруг света» Маша Гесэн пакідае сваю пасаду пасля адмовы асвятляць паездку Уладзіміра Пуціна.

У прэс-рэлізе выдавецтва гаворыцца, што рашэнне было прынята «па ўзаемнай згодзе бакоў, з прычыны рознагалоссяў на падзел паўнамоцтваў паміж рэдакцыяй і дырэкцыяй выдавецтва».

Сама журналістка ў інтэрв’ю часопісу «Большой город» сказала, што адмовілася адправіць карэспандэнта ў экспедыцыю па выратаванні жураўлёў — стэрхаў. У ходзе экспедыцыі Пуцін павінен быў выпускаць стэрха на волю.

«Я адмовілася, палічыўшы гэта ўмяшаннем ў працу рэдакцыі і парушэннем закона аб СМІ <…> Мы збіраліся пісаць пра стэрхаў.

Але экспедыцыі з удзелам Пуціна маюць сваю спецыфіку — дастаткова ўспомніць выратаванне тыграў або пошукі амфар. Можа стацца, што дрэвы прывязаныя да пянькоў.
І прафесійны абавязак абавяжа карэспандэнта пра гэта пісаць — гэтыя сумневы я выказала ў тэлефоннай размове з выдаўцом».

***

Маша Гесэн працавала ў «Вокруг света» са студзеня 2012 года, змяніўшы на пасадзе галоўнага рэдактара Сяргея Пархоменку. У сакавіку 2012 года ў ЗША ў продаж выйшла кніга журналісткі пра Пуціна пад назвай The Man Without a Face: The Unlikely Rise of Vladimir Putin («Чалавек без твару: неверагоднае ўзыходжанне Уладзіміра Пуціна»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?