Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч 28 жніўня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, магчыма, будзе вырашана выкарыстаць для вучобу
«Тыя ж летнія канікулы — трохмесячныя канікулы — сталі праблемнымі не толькі для школы, яны найперш сталі праблемнымі для бацькоў», — сказаў Будкевіч. Паводле яго слоў, у часы СССР бацькам было прасцей арганізаваць адпачынак дзіцяці.
На думку намесніка міністра, скарачэнне летніх канікулаў не павінна выклікаць негатыўнай рэакцыі ў педагогаў, бо ў пачатку чэрвеня, яны, як правіла, працуюць, праводзячы заняткі ў прышкольных або загарадных лагерах.
Як падкрэсліў Будкевіч, у 2012/2013 навучальным годзе ніякіх змяненняў у працягласці летніх канікулаў не будзе.