«Сёння будзем разглядаць скаргі, якія падавалі прэтэндэнты з усіх абласцей, акрамя Мінскай, а таксама горада Мінска», — паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Усяго ў Цэнтрвыбаркам паступіла больш як 50 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.
Большая частка — ад прэтэндэнтаў, якія балатуюцца ў Мінскай вобласці і Мінску, яны будуць разглядацца 29–30 жніўня.
«Мы плануем разглядаць скаргі на працягу трох дзён.
Будзем поўны працоўны дзень працаваць. Адну скаргу можна разгледзець за 15 хвілін, а на другую можна затраціць паўгадзіны-гадзіну. Будзе абмеркаванне, аналіз „за“ і „супраць“. Тут жа вырашаецца лёс людзей, будзем вельмі ўважлівыя, спешкі быць не павінна», — сказаў Лазавік.

Усяго на выбарах было вылучана 494 кандыдаты ў дэпутаты, зарэгістравана — 363, адмоўлена ў рэгістрацыі — 122, яшчэ дзевяць адклікалі свае заявы пра згоду балатавацца. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адбудуцца 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?