Моладзевае інтэрнэт-тэлебачаннеA-TV назвала недакладнай інфармацыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі аб тым, што яно належыць БРСМ. «Праект А-TV належыць МГА «Авангард».

«Рэсурс, здымачная група, журналісты і г.д. — з’яўляюцца ўласнасцю і вынікам дзейнасці МГА «Авангард», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве A-TV.

Згодна з ёй,

у сакавіку 2012 года «Авангард» і БРСМ дамовіліся аб тым, што БРСМ дапускае кампанію да карыстання відэа студыі, а наўзамен «Авангард» дапамагае БРСМ ствараць відэапрадукцыю для асабістага карыстання.

— ГА «БРСМ» не мае ніякага дачынення да праекта моладзевага інтэрнэт-тэлебачанняА-TV. З прычыны вышэйсказанага, інфармацыя, апублікаваная на сайце «БелТА» ад 17 жніўня, з’яўляецца несапраўднай, — заявілі ў A-TV.

17 жніўня дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла са спасылкай на першага сакратара ЦК БРСМ Ігара Бузоўскага пра намер БРСМ запусціць маладзёжнае інтэрнэт-тэлебачаннеA-TV.

— Зрабіць гэта на грамадскіх пачатках няпроста, але мы паспрабуем, — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?