Борт выконваў рэйс з Хартума ў Паўднёвы Кардафан на святкаванні ў гонар заканчэння святога для мусульман месяца Рамадан.
У самалёце, у асноўным, знаходзіліся прадстаўнікі палітычнай і ваеннай эліты краіны.
Паводле папярэдніх звестак, сярод загінуўшых былі міністр забеспячэння Судана Халіл Абдала і міністр па справах рэлігіі Газі Садык Абдэль Рахім.
Паводле суданскіх СМІ, катастрофа адбылася ў гарах Нуба.
З-за ўмоў надвор'я самалёт не ўдалося пасадзіць у аэрапорце Паўднёвага Кардафана з першай спробы. Экіпаж пайшоў на другі заход, але не набраў дастатковай вышыні, і судна ўрэзалася ў горы, піша "Бі-Бі-Сі".
Тым часам агенцтва АФП са спасылкай на упраўленне грамадзянскай авіяацыі паведаміла, што на борце самалёта адбыўся выбух.
Абставіны крушэння высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0