Рэкламны ролік аўтаканцэрна Volvo з небяспечным трукам, які выканала каскадзёр Фэйт Дыкі, набраў амаль мільён (967 867) праглядаў за тры дні, паведамляе The Drum.

23-гадовая Фэйт усталявала сусветны рэкорд па хайлайне — хаджэнні па канаце, нацягнутым высока над зямлёй. У роліку Дыкі павінна прайсці па канаце, нацягнутым між двума грузавікамі, якія рухаюцца. Пры гэтым запас часу ў эквілібрысткі абмежаваны — яна павінна прайсці па канаце да таго, як грузавікі дасягнуць двух паралельных тунэляў.

Пастаноўкай трука ў роліку займаўся Пітэр Пэдэра, які рабіў трукі для галівудскіх фільмаў, такіх як «Гары Потэр», «Ультыматум Борна» і «Адважнае сэрца». Ролік здымаўся на закрытай трасе ў Харватыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?