Выйшаў першы нумар электроннага часопіса пра правы чалавека ў Беларусі «Lawtrend Monitor». У першым нумары часопіса аўтары сфакусавалі сваю ўвагу на праблемах свабоды сходаў і справядлівага суда.

«Адной з галоўных нашых задач было стварэнне кампетэнтнага і аб'ектыўнага выдання, якое будзе цікавае і зразумелае шырокаму колу людзей, не толькі для спецыялістаў у галіне правоў чалавека, юрыстам. Наколькі нам гэта ўдалося і ці не комам ці першы блін, — вырашаць вам, чытачам. У любым выпадку, няма межаў дасканаласці, таму мы будзем удзячныя за вашыя водгукі, прапановы і крытыку», — кажуць стваральнікі часопіса.

Спампаваць нумар можна тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?