2020 год. Маршрутка Вільня — Каменны Лог.

У маршрутцы мужчына дае загады камусьці па мабільным:

— …Там злева засаўка, ты яе хуценька зачыні. Зачыніў? Выдатна. А тая, якая справа… Не, не чырвонага колеру, а тая, якая лявей, вось яе і адчыні. Ты сапраўды засаўку чырвонага колеру не чапаў?!..

— Што, адкрываем ацяпляльны сезон? — цікавіцца ў яго пасажыр, які сядзіць побач.

— Ды які ацяпляльны сезон?! Кірую маладым спецыялістам!

— А дзе працуеце, калі не сакрэт?

— Які там сакрэт!.. Начальнікам змены на Астравецкай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0