З-за моцнага ветру ў Беларусі былі абясточаныя 611 населеных пунктаў, 78 да гэтага часу застаюцца без святла, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

З-за стыхіі ў 611 населеных пунктах адбылося адключэнне электраэнергіі. На гэты момант без святла застаюцца яшчэ 78 населеных пунктаў.

Ідуць аднаўленчыя працы. Адключэнні электраэнергіі святла было практычна ва ўсіх абласцях краіны, больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі Віцебская і Магілёўская вобласці.

Моцны вецер абясточыў 81 сельскагаспадарчы будынак, з іх у 10 электразабеспячэнне адноўлена. Стыхія таксама абясточыла 1590 трансфарматарных падстанцый, не адноўленымі на гэты момант застаюцца яшчэ 231. Спецыялісты робяць усё магчымае для аднаўлення нармальнай працы электрасеткі.

Акрамя таго, у Гомельскай, Магілёўскай абласцях і Мінску вецер ламаў і валіў дрэвы на аўтамабілі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?