Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік урада нагадаў аб тым, што ў Беларусі нядаўна зацверджана праграма развіцця прамысловага комплексу на перыяд да 2020 года.

«Інвестыцыі ў мадэрнізацыю гэтага сектара ў цэлым складуць больш за $70 млрд.», — заявіў ён.

Прэм’ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць уваходжання беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у склад вядучых сусветных кампаній. «Інакш няма сур’ёзных перспектыў у нашага станкабудавання, электратэхнічнай і электроннай прамысловасці і шэрага іншых галін, — сказаў ён. — Трэба пераходзіць ад слоў да справы, рэальна інтэгравацца ў транснацыянальныя карпарацыі, станавіцца іх партнёрамі і зладжана працаваць, як працуе ўвесь свет».

Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што Лукашэнка даў даручэнне на працягу месяца па кожнай арганізацыі распрацаваць планы выхаду на $60 тыс. на аднаго працуючага.
«Таму пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністраў, міністраў, губернатараў неабходна будзе ажыццяўляць гэту работу і выйсці на канкрэтныя прапановы аж да канкрэтных прадпрыемстваў», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?