У суботу, 28 ліпеня, у 9.30 на Чыгуначным вакзале Мінска каля аддзялення міліцыі (злева ад цэнтральнага ўваходу) сбор добраахвотнікаўпошукава-выратавальнага атрада дзеля дапамогі бацькам Ксеніі Маркевіч. Каб абследваць неправераныя ўчасткі і сектары, людзей патрэбна многа.
Адзенне мусіць быць зручным для лясной вылазкі (напрыклад, красоўкі і джынсы).
Абавязкова трэба браць з сабой ваду (будзе спякотна) і не спазняцца!
Па ўсіх пытаннях тэлефанаваць 8-
***
Нагадаем, што Ксенія Маркевіч пайшла з дома, больш чым месяц таму, 17 чэрвеня, і не вярнулася.
Ксенія жыве на вуліцы Гая, 17 у Мінску. На выгляд 20–25 гадоў, рост 170–172, звычайнага целаскладу. Мае мадэльную знешнасць. Дзяўчына можа знаходзіцца ў стане псіхалагічнага стрэсу. Была апранута ў блакітныя джынсы, чорную скурную куртку.
Бацькі Ксеніі просяць звязвацца з імі па тэлефонах +375 (172) 177454 (хатні), +375 (296) 177455 (velcom), +375 (296) 177454 (velcom).
0
0
0
0
0
0