«Лукашэнку не пусцілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі, бо ён трапіў у чорны спіс Еўракамісіі ў Брусэлі, і мы паважаем гэта рашэнне», — заявіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Жак Роге напрэс-канферэнцыі 27 ліпеня ў Лондане.
Нагадаем, 25 ліпеня ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі паведамілі, што «прэзідэнт Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз з прычыны ягонага ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама падаўленнем грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі». «Гэта забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена», — растлумачылі тады ў дыппрадстаўніцтве.
Лукашэнка наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана.