У першай сустрэчы хлопцы Георгія Кандрацьева сустракалася з далёкай Новай Зеландыяй.
Матч у нашых атрымаўся. Хоць лік і не самы ўнушальны. Адзіны гол напрыканцы першага тайма забіў Дзмітрый Бага. А перадачу яму аддаў Рэнан Брэсан.Цяпер зразумела, чаму так спрачаліся за гэтых футбалістаў Кандрацьеў і Капскі. Яны важныя, як для БАТЭ, так і для зборнай.
У другім тайме на першы план выйшаў брамнік Новай Зеландыі О'Кіф. Яму прыйшлося шмат разоў выратоўваць сваю каманду. Аднойчы пасля ўдару Карніленкі выратавала перакладзіна. Аднак хапіла і аднаго голу.
Таксама сёння ў нашай групе Бразілія перамагла Егіпет — 3:2. 29 ліпеня нашы гуляюць з Бразіліяй.
0
0
0
0
0
0