Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у спакойнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з беларускімі законамі на парламенцкіх выбарах.Такое даручэнне ён даў сёння на нарадзе аб стане работы па прывядзенню Узброеных Сіл і Дзяржпагранкамітэта Беларусі ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
«Восенню нам трэба будзе правесці чарговыя парламенцкія выбары. Гэта якраз той момант, калі адбываецца актывізацыя як за межамі краіны, так і ўнутры тых, хто страшна ненавідзіць нашу Беларусь і каму не падабаецца існуючы стан спраў. Задача ўсіх тут прысутных забяспечыць магчымасць свабоднага волевыяўлення грамадзян у спакойнай абстаноўцы і ў строгай адпаведнасці з беларускімі законамі», — сказаў ён.
0
0
0
0
0
0