Усім вядома, што галкіпер зборнай Іспаніі і мадрыдскага «Рэала» Ікер Касільяс сустракаецца з іспанскай спартыўнай журналісткай Сарай Карбанера.

Сара заўсёды выглядала вельмі сціплай дзяўчынай без нейкіх дзівацтваў. Аднак аказалася, што за такім пяшчотным вобразам хаваецца дух сапраўднай ільвіцы.

Сара і Ікер шпацыравалі па вуліцах Мадрыда, калі на іх напала цэлая зграя папарацы.

Касільяс пакорліва пайшоў далей, робячы выгляд, што яму няма справы да пстрыкаў затвораў фотакамер. Але Сара трываць гэта не стала, яна схапіла ямчэй торбу і пачала адмахвацца ад надакучлівых аб'ектываў, як ад мух.

Вельмі хутка агаломшаныя фатографы кінуліся наўцёкі, «выносячы забітых і параненых». У выніку парачка працягнула сваю рамантычную вандроўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0