Як расказала «НН» пасажырка гарадской электрычкі, у нядзелю ўвечары 22 ліпеня ў гарадской электрычцы, якая ехала з Заслаўя ў Мінск, адбылася бойка. Па яе словах, гэта быў апошні рэйс, які адпраўляецца ў сталіцу ў 20.23. На прыпынку «Мінскае мора» зайшла нецвярозая кампанія. У нейкі момант пачалася бойка.

«Такі мат стаяў! Дзяўчаткі-кандуктаркі селі спалоханыя і нічога не рабілі», — расказвае жанчына. У Мінску на вакзале цягнік чакалі міліцэйскія патрулі.
«Не ведаю, ці затрымалі каго, бо электрычка была поўная. Хіба па камерах відэаназірання кагосьці знойдуць». Пасажырка дзівіцца, чаму цягнік не суправаджае ахова, як пра тое рэгулярна нагадвае запіс.

У Мінскім упраўленні унутраных спраў на транспарце карэспандэнту «НН» паведамілі, што не маюць інфармацыі пра бойку ў гарадской электрычцы.

Глядзі яшчэ: Швейцарская электрычка: заўвагі і прапановы шараговага пасажыра
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?