Бядрыцкі на пярэднім плане.

Бядрыцкі на пярэднім плане.

Паводле звестак БелаПАН, былы начальнік сакратарыята Савета Рэспублікі Глеб Бядрыцкі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з хадайніцтвам аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.

Такая магчымасць прадугледжана заканадаўствам, у прыватнасці арт. 88 і 88–1 Крымінальнага кодэкса. Першы прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем, другі — у сувязі з добраахвотным кампенсаваннем прычыненага ўрону.

Зараз матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да буйнога чыноўніка знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры і рыхтуюцца для перадачы ў суд.
Гэта можа адбыцца найбліжэйшым часам. У Генпракуратуру са Следчага камітэта матэрыялы паступілі яшчэ 2 мая.

Бядрыцкі, затрыманы праваахоўнымі органамі ў канцы кастрычніка мінулага года, абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і ў злоўжыванні службовым становішчам.

***

Глеб Бядрыцкі нарадзіўся 27 студзеня 1974 года ў Наваполацку Віцебскай вобласці. У 1996 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», у 2000-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці «сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны». Працаваў у Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, пасольстве Беларусі ў Германіі, апараце Савета міністраў. Пасаду начальніка сакратарыята Савета Рэспублікі заняў у верасні 2003 года. Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?