Указ «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, IIIІ ступені» кіраўнік краіны падпісаў 16 ліпеня, праз 12 дзён пасля шведскай бамбардзіроўкі. У ім адзначаецца, што больш за 40 служачых беларускай СПА «ўзорна выконваюць свае службовыя абавязкі».

Сярод узнагароджаных медалямі ІІ ступені падпалкоўнік Аляксандр Вараб’ёў — начальнік штаба і першы намеснік камандзіра 49-й радыётэхнічнай брыгады Паўночна-заходнягааператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА Узброеных Сіл, палкоўнік Віктар Дробыш — памочнік камандуючага войскамі па кадрах і начальнік аддзела кадраў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА, маёр Максім Андросік, камандзір зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходнягааператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і яшчэ шмат іншых вайскоўцаў.

Лукашэнка ўзнагародзіў вайскоўцаў Заходняга і Паўночна-заходнягааператыўна-тактычных камандаванняў. Акурат службы супрацьпаветранай абароны гэтых адзінак адсочваюць мяжу з Літвой. Медаль знайшоў таксама падпалкоўніка Канстанціна Ябарава 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

За два тыдні да вайсковага параду на Дзень незалежнасці Су-25 менавіта з гэтай часткі разбіўся пад Навагрудкам.

***

Нагадаем, што раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкаматорны самалёт Jodel без перашкодаў перасёк літоўска-беларускую мяжу, даляцеў да Мінска, скінуў дэсант плюшавых мядзведзікаў і вярнуўся назад. Аб палёце расказалі самі пілоты, вывесіўшы ў інтэрнэце поўны відэазапіс знаходжання самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Міністэрства абароны Беларусі ў адказ заявіла, што парушэння мяжы зафіксавана не было, а відэаматэрыялы з’яўляюцца падробкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?