Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Іудзейскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Юрыя Дорна працягнута да 13 верасня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Следчым камітэце.

Справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) была распачатая ў дачыненні да Дорна Следчым камітэтам Беларусі ў сакавіку гэтага года.

Тады паведамлялася, што Дорн быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ад аднаго з кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання. Устаноўлена, што, з’яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб’яднання, ён атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш чым 13 тысяч долараў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора арэнды нежылых памяшканняў, што належаць рэлігійнаму аб’яднанню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?