25 сакавіка, ў 89 гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі Музэй у Нью‑Йорку адчыніў першую выставу Беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША. У выставе паказаны працы вядомых беларускіх мастакоў — Уладзіміра Сулкоўскага, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік . Усяго было прадстаўлена 34 працы, выкананых у розных стылях — ад імпрэсіянізму з рэалізмам да абстракцыі і кубізму.

Мэта стварэння музэю — захаваньне і папулярызацыя беларускага мастацтва ў ЗША, а таксама дапамога мастакам на Беларусі. Плянуецца правядзенне ня менш чым чатырох мастацкіх выставаў на год.

Сёлета ўлетку плануецца правядзенне персанальнай выставы Міхаіла Купавы, прысвечанай 125 годдзью Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Адміністрацыя музэя вельмі удзячная радзе Катэдральнага Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага якая дапамагла ў арганізацыйных пытаньнях і выдзеліла памяшканьне пад музэй.

belmuseum.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0