З бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў звольніўся намеснік дырэктара па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічных пытаннях Пётр Слабадчук.

Пра гэта паведаміў ён сам, адказваючы на пытанне пра сітуацыю на прадпрыемстве ў сувязі з пратэстам працаўнікоў.

«Вы мяне выбачайце, я не магу вам даць ніякай інфармацыі, бо я больш там не працую. Усё, да пабачэння, хлопцы. Больш мне не тэлефануйце з вашымі пытаннямі», — заявіў Слабадчук.

На заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў пратэстуюць дзве брыгады цэху зборкі трактароў. Нагодай для выступу працоўных сталася, як яны сцвярджаюць, недаплата заробку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?