Футбаліст ЦСКА Алан Дзагоеў, які на мінулым Еўра-2012 у складзе зборнай Расіі стаў адным з лепшых бамбардзіраў турніру, згуляў вяселле.

Гулец распісаўся з артысткай маскоўскага ансамбля «Аланія» Зарэмай Абаевай. Жонка таксама скончыла Маскоўскую юрыдычную акадэмію.

Моладзь распісалася ў Маскве. У банкетнай зале іх чакалі 800 запрошаных гасцей, сярод якіх знаходзіліся галкіпер «Анжы» Уладзімір Габулаў, а таксама гулец «Рубіна» Алан Касаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?