Томас Мазэці быў за рулём самалёта, што скінуў мядзведзікаў на «сталіцу дыктатуры».

Томас Мазэці быў за рулём самалёта, што скінуў мядзведзікаў на «сталіцу дыктатуры».

Карэспандэнт радыё Свабода Рыкард Юзвяк пагутарыў з Томасам Мазэці, які 4 ліпеня ажыццявіў палёт на Беларусь і «высадзіў мядзведжы дэсант» у Івянцы і ў Менску.

Томас, вы былі пілотам гэтага самалёта. Чаму вы гэта зрабілі? Чаму вы прынялі ў гэтым удзел?

Мазэці: Мы прынялі ў гэтым удзел, бо наша праца палягае на дапамозе кампаніям, якія хочуць зьвярнуць на сябе ўвагу ў СМІ. І грошы, якія мы зарабляем на такой дапамозе, мы выкарыстоўваем для таго, каб звярнуць увагу СМІ на пытанні, якія мы лічым важнымі. А сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца адным з такіх пытанняў.

Томас, скажыце некалькі словаў пра вашу кампанію. Яна фінансуецца з публічных грошай, ці гэта прыватная кампанія?

Гэта прыватная кампанія. Але ўсе грошы, якія мы зарабляем, мы прызначаем на справы, у якія мы верым.

У паведамленьнях пра ваш палёт было сказана, што вы заляцелі ў Беларусь зь Літвы. Адкуль зь Літвы?

Гэта было малое лётнішча, якое называецца Пачуны (Pociūnai).

З'явіліся паведамленні, у якіх літоўскія ўлады кажуць, што яны глядзяць на гэты інцыдэнт як на магчымае нелегальнае парушэнне паветранай прасторы Літвы. Вы пра гэта ведаеце?

Не. Але мы, безумоўна, усведамлялі, што гэта можа ўзнікнуць як нейкая пабочная праблема. Я ўзяў з сабою сваю ліцэнзію пілота, іншыя асобы зрабілі так сама. Мы рыхтавалі гэты палёт год часу, на гэта пайшло шмат грошай. Мы рабілі ўсё так, каб не парушыць літоўскага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?