Цэнтрвыбаркам Беларусі адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы. Аб гэтым сёння ў час пасяджэння ЦВК заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Прычынай былі названы парушэнні ў падачы спісаў сяброў ініцыятыўнай групы.

Ініцыятыўная група (323 чалавекі), якую ўзначальвае экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус, мела намер унесці ў выбарчае заканадаўства наступныя папраўкі: даць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму члену ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.

Усе гэтыя нормы прысутнічаюць у заканадаўстве іншых пераходных краін, дзе існуюць нядаўнія прэцэдэнты фальсіфікацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0