Сённа раніцай быў затрыманы актывіст абароны скверу ва Уруччы (Мінск) Леанід Мажальскі і яго жонка. Пра гэта НН паведаміў Віктар Янчурэвіч («Еўрапейская ініцыятыва»). Затрыманне адбылося, калі Мажальскі спрабаваў перашкодзіць будаўнікам распачаць працу.

Зараз Мажальскі знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі Першамайскага РУУС па адрасе Уручская, 8. У пастарунку мужчыне стала дрэнна, яму выклікалі «хуткую».

Пакуль не вядома, што напісана ў пратаколе затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0