2 ліпеня ад 14.00 да 19.00 на пешаходнай вуліцы Маркса мае праходзіць другая фотосушка, прымеркаваная да 3 Ліпеня.

«Сушка» — фармат выставы, які аб’ядноўвае фатографаў самага рознага калібру — аматараў і прафесіяналаў, ламографаў і прыхільнікаў традыцыйнай здымкі.

Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што любы ўдзельнік можа павесіць свае працы на вяроўкі з дапамогай прышчэпак для бялізны. У абмен на свае фота можна забраць любыя іншыя.
Свой здымак можна падпісаць, пакінуць на звароце каардынаты для сувязі або незвычайнае пасланне яе будучаму ўласніку.

— Пасля першай сушкі ў нас пастаянна пыталіся, калі ж будзе наступная, — кажа Кірыл Сямашка, адзін з арганізатараў мерапрыемства. — Хтосьці занадта позна даведаўся пра першую фотасушку, хтосьці не паспеў раздрукаваць фота. Таму

мы з радасцю пагадзіліся на прапанову адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска правесці яшчэ адно мерапрыемства такога фармату да Дня Незалежнасці.
Сушка — гэта выдатная пляцоўка для зносін фатографаў. А сустракацца трэба часцей.
Першая мінская фотасушка адбылася 16 чэрвеня. Колькасць вывешаных на прышчэпках фота сягала 1000,
піша Tut.by.

Праўда, з сённяшняй залевай фотасушка ператварылася ў фотамыйку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0