Больш за ўсіх зарабіла зорка «Змяркання» Крыстэн Сцюарт, а леташнія лідары Анджэліна Джалі і Сара Джэсіка Паркер не здолелі захаваць высокія даходы.
Крыстэн Сцюарт
Кэмеран Дыяс
Сандра Балак
Анджэліна Джалі
Шарліз Тэрон
Джулія Робертс
Мэрыл Стрып сёлета зарабіла $12 млн
Такі ж даход у Крыстэн Віг
Замыкае дзясятку Джэніфер Эністан: у яе $11 млн
Крыстэн Сцюарт заняла першае месца ў чарговым рэйтынгу самых высокааплатных акторак, які штогод складае часопіс Forbes: за перыяд з мая 2011 года па май 2012 яна зарабіла $34,5 млн, крыху апярэдзіўшы Кэмеран Дыяс, у якой даходы склалі $ 34 млн.
Сцюарт ішла да гэтага поспеху доўга: яна здымаецца ў кіно з канца мінулага стагоддзя, і да
Усё змянілася пасля таго, як яна атрымала запрашэнне ў фільм «Змярканне», які кампанія Summit Entertainment здымала паводле папулярнага рамана амерыканскай пісьменніцы Стэфані Маер.
Экранізацыя аказалася ўдалай: фанаты кніг зрабіліся і фанатамі карціны, а выканаўцы галоўных роляў — Сцюарт, Роберт Пацінсан і (у меншай ступені) Тэйлар Лотнер — перайшлі ў разрад моладзевых куміраў. З тых часоў выйшла ўжо чатыры фільмы франшызы, кожны з якіх ішоў у пракаце з нязменным поспехам і выйграваў намінацыю «найлепшы фільм» на кінапрэміі тэлеканала MTV. Раслі і ганарары актораў: калі за першую частку яны атрымалі па $2 млн, то за два заключныя фільмы кожны з іх атрымае па $12,5 млн і адсотак з касавых збораў: кінакампаніі давялося выканаць патрабаванні тройцы і раскашэліцца, бо Бэлу Свон на пераправе не мяняюць.
Але аднымі «змрокавымі» даходамі на вяршыню рэйтынгу Forbes не забрацца: у леташнім спісе выдання Сцюарт падзяліла пятае месца з Джуліяй Робертс — у іх было па $20 млн. Але мінулы год вывеў Сцюарт на іншы ўзровень: колькасць «Змярканняў» нарэшце перайшла ў якасць. Акторка сыграла ў фільме «Беласнежка і паляўнічы» — змрочнай трактоўцы казкі братоў Грым; яна нават прайшла па чырвонай дарожцы на Канскім кінафестывалі дзякуючы карціне Ўолтара Салеса «На дарозе» — экранізацыі аднайменнага рамана Джэка Керуака.
Акрамя таго Крыстэн Сцюарт, якой цяпер 22 гады, аказалася самай маладой акторкай з прадстаўленых у рэйтынгу за ўсю яго16-гадовую гісторыю.
У Кэмеран Дыяс усё аказалася прасцей: заробкі забяспечыла адна карціна, недарагая
Зрэшты, спецыялісты часопіса Forbes падлічваюць не толькі ганарары за фільмы, у якіх акторкі здымаліся за справаздачны перыяд: у разлік ідуць даходы ад старых карцін з іх удзелам, рэкламныя выплаты і іншыя крыніцы паступлення грошай на рахунак. У выніку могуць здарацца і кур’ёзы: напрыклад, Сандра Балак заняла аж трэцяе месца, нягледзячы на тое, што з траўня мінулага года выйшла толькі адна стужка з яе ўдзелам — драма «Жудасна гучна і занадта блізка».
Затое акторцы да гэтага часу плацяць за фільм 2009 года «Нябачны бок» і ідуць нейкія грошы за здымкі ў фантастычным трылеры Альфонса Куарона «Гравітацыя» — усяго Балак зарабіла $25 млн.
Лідары мінулага года Анджаліна Джалі і Сара Джэсіка Паркер за мінулы год не здолелі захаваць свае даходы на адпаведным узроўні. Джалі займалася ўласным рэжысёрскім дэбютам («У краі крыві і мёду») і асноўныя грошы атрымлівала ад рэкламных кантрактаў — напрыклад, ад кампаніі Louis Vuitton; яе агульны даход за год склаў $20 млн, што дазволіла ёй заняць чацвёртае месца ў спісе. Але затое за той жа год яе твар з’явіўся на вокладках 78 часопісаў.
Зорцы «Сэксу ў вялікім горадзе» Сары Джэсіцы Паркер таксама давялося зарабляць не ў вялікім кіно: яна перазапусціла сваё шоу на тэлебачанні, выпусціла ўдалыя духі, і яе даходы склалі $15 млн, якіх хапіла на тое, каб утрымацца ў дзясятцы найлепшых на сёмым месцы.
Ну, а замыкае пяцёрку самых высокааплатных зорак кіно Шарліз Тэрон, якой за яе $18 млн давялося сыграць адразу ў трох карцінах: у няўдалай камедыі «Бедная багатая дзяўчынка» і больш касавых «Беласнежцы і паляўнічым» і «Праметэі» Рыдлі Скота.
Характэрна, што жанчынам у кінабізнэсе плацяць менш, чым іх