Беларусь разглядае Венесуэлу як плацдарм для работы ва ўсім рэгіёне Лацінскай Амерыкі, аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Венесалана дэ тэлевісьён» напярэдадні візіту ў Венесуэлу.

«Калі гаварыць аб нашым інтарэсе, то я разглядаў Венесуэлу як вялікі плацдарм, з якога мы можам працаваць на ўсю Лацінскую Амерыку, і я прапаноўваў свайму сябру Чавэсу, каб ён разглядаў Беларусь як плацдарм, у добрым сэнсе, па эканамічнай экспансіі ў Еўропу», — адзначыў Лукашэнка.

«Аб’ектыўная аснова нашага супрацоўніцтва ў эканоміцы і заключана ў тым, што мы патрэбны адзін аднаму, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Патрэбнасць адзін у адным заключаецца ў тым, што ў нас узаемадапаўняльныя эканомікі і гэта аб’ектыўна падштурхнула нас да супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, супрацоўнічаючы з Венесуэлай, апіраецца таксама на магчымасці такіх буйных сусветных ігракоў, як Расія, Кітай, Іран, многія краіны Азіі і Афрыкі. «Таму так ці іншакш да нашага супрацоўніцтва прывязаны іншыя магутныя дзяржавы, і гэта апора дае нам упэўненасць у будучым», — дадаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што такое цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін не нясе пагрозы іншым дзяржавам. «Мы не дружым супраць каго-небудзь. Мы не збіраемся ні з кім кафліктаваць, ваяваць, мы хочам забяспечыць незалежнасць і працвітанне сваіх дзяржаў і народаў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?