Мінскае хакейнае «Дынама» на год працягнула кантракт з ураджэнцам Канады нападаючым Шарлем Лінгле, які па ходу мінулага сезона атрымаў беларускае грамадзянства,
паведамляе сайт Кантынентальнай хакейнай лігі.

У мінулым першынстве Лінгле, якому 22 чэрвеня споўніцца 30 гадоў, у 51 матчы рэгулярнага чэмпіянату набраў 26 (12+14) ачкоў, стаўшы пятым па выніковасці сярод форвардаў. У 4 сустрэчах плэй-оф Лінгле вызначыўся адной закінутай шайбай.

Нагадаем, акрамя Лінгле беларуская грамадзянства ў мінулым сезоне атрымалі яшчэ два ўраджэнцы Канады — форвард Джэф Плат і галкіпер Кевін Лаланд (у абодвух кантракты з «Дынама» да 2014 года). Аднак нягледзячы на наяўнасць беларускіх пашпартоў, выступаць за зборную Беларусі гэтая тройца зможа не раней чым у жніўні 2013 года і то пры ўмове, што канадцы абавязкова адгугяюць увесь сезон за «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?