Скрыншот з відэа.

Скрыншот з відэа.

Сур’ёзная аварыя адбылася сёння ўвечары на пад’ездзе да мястэчка Мір у Гродзенскай вобласці.

Як распавялі парталу Interfax.by відавочцы, у ДТЗ удзельнічалі грузавы фургон і легкавы аўтамабіль. Грузавік літаральна разарвала на дзве часткі, другую машыну вельмі моцна скамячыла, больш за ўсё пацярпела пярэдняя частка.

Відавочцы паведамляюць таксама пра загінулых у аварыі: на дарозе ляжалі целы, ратавальнікі накрылі іх курткамі. Машын хуткай дапамогі, па словах чытачоў, відаць не было.

Нагадаем, сёння аб’яўлена штармавое папярэджанне: увесь дзень па краіне навальніцы з залевамі. Магчыма, аварыя стала вынікам цяжкіх умоў надвор’я.

Відэа forum.onliner.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?