Падчас учорашняга матчу групавога турніруЕўра-2012 Італія — Харватыя (1:1) харвацкія фанаты кідалі бананы ў форварда італьянцаў Марыа Балатэлі.
Інцыдэнт адбыўся пасля адной з атак «Скуадры адзуры». Сцюарду нават прыйшлося выйсці на поле, каб сабраць бананы. Акрамя таго, амаль штораз, калі Балатэлі атрымліваў мяч, з сектараў харвацкіх трыбун можна было пачуць крыкі, якія імітавалі малпаў.
Адзначым, што ўчора, як і ў гульні супраць Ірландыі (1:3), харваты таксама кідалі на поле дымавыя шашкі, пасля чаго УЕФА адкрыў расследаванне.
0
0
0
0
0
0