Лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў. Фота forummod.bn.by

Лётчык 1-га класа падпалкоўнік Мікалай Грыднеў. Фота forummod.bn.by

Грыднеў вучыўся лятаць у Тамбоўскай авіяцыйнай вучэльні. Фота tvvaul-92-97.narod.ru

Грыднеў вучыўся лятаць у Тамбоўскай авіяцыйнай вучэльні. Фота tvvaul-92-97.narod.ru

Жыхары Карэліч расказалі «НН» пра тое, як сталі відавочцамі катастрофы вайсковага самалёта Су-25 у Навагрудскім раёне. Яны вярталіся з Гродна з камандзіроўкі. Звярнулі ўвагу на вайсковы самалёт, які, як ім падалося, ляцеў занадта нізка.

«Ён ляцеў вельмі нізка. Над самай зямлёй, а потым знік. І тады моцна грымнула. Гук быў моцны, хоць да месца падзення ад дарогі было даволі далёка».
Потым ім насустрач адна за адной паехалі машыны міліцыі і МНС.

У Пятрэвіцкім сельсавеце карэспандэнту «НН» расказалі, што ў вёсцы Навіны, у 2 кіламетрах ад якой упаў самалёт, на сёння жыве каля 100 чалавек. «Па мерках сельсавета гэта сярэдняя вёска. Там няма школы, клуб зачынілі. Ёсць толькі амбулаторыя на 5 ложкаў».

Нагадаем, што авіякатастрофе 12 чэрвеня загінуў лётчык 1-га класа падпалкоўнік Грыднеў Мікалай Генадзевіч 1975 г.н., выпускнік Тамбоўскай вышэйшай вайсковай авіяцыйнай вучэльні (1997). У яго засталася жонка і двое дзяцей.

Гэта восьмая катастрофа ў гісторыі вайсковай авіяцыі незалежнай Беларусі.

Глядзі яшчэ Эксперт: Авіякатастрофы пачасціліся з-за старэння лётнага парка
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?