Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ) 2012 года зарэгістраваліся 141 тыс. 555 абітурыентаў. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 11 чэрвеня на
Паводле яго слоў, гэта на 8 тыс. 620 чалавек менш у параўнанні з 2011 годам. Не ўсе зарэгістраваныя на ЦТ будуць удзельнічаць ва ўступнай кампаніі. Абмежаванняў па здачы іспытаў у ЦТ у Беларусі няма, таму часта ў іх удзельнічаюць старшакласнікі, якія яшчэ не маюць атэстата аб сярэдняй адукацыі, а таксама іншыя грамадзяне, якім цікава ацаніць свае веды па прадметах тэставання, адзначыў міністр.
Найбольшая колькасць абітурыентаў зарэгістравалася на іспыты ЦТ па расійскай мове (95 тыс. 896 чалавек) і матэматыцы (95 тыс. 161).На здачу іспытаў па беларускай мове зарэгістравалася 45 тыс. 199 чалавек; па фізіцы — 44 тыс. 119; біялогіі — 28 тыс. 636; англійскай мове — 27 тыс. 981; гісторыі Беларусі — 21 тыс. 653; хіміі — 16 тыс. 687 чалавек.
З ліку зарэгістраваных на ЦТ прыкладна 30% плануюць прайсці тэставанне ў Мінску, астатнія — у рэгіёнах па месцы жыхарства.
Міністр нагадаў, што ў адпаведнасці з зацверджаным графікам ЦТ пройдзе з 13 па 27 чэрвеня. Першым іспытам традыцыйна стане беларуская мова.Датай рэзервовага дня для правядзення ЦТ вызначана 4 ліпеня, у гэты дзень іспыты будуць арганізаваныя ў БДУ.
Маскевіч паведаміў, што сёлета