Многія стажоры гатовыя ледзь не бясплатна практыкавацца ў прэстыжных кампаніях. Аднак калі яны трапяць на стажыроўку ў такія арганізацыі, як Google і Facebook, клапаціцца пра дадатковы заробак не давядзецца.

Паводле дадзеных сайта Glassdoor, у сярэднім у Facebook або Google праграміст-практыкант штомесяц атрымлівае заробак прыкладна ў $6000.

Пры гэтым у некаторых выпадках заробак стажора ў найбуйнейшай сацсетцы можа дасягаць $8700, перадае Mashable. Калі ж браць у разлік не праграмістаў, а ўсіх стажораў ў Facebook, то яны ў сярэднім зарабляюць $5862 у месяц.

У рэйтынг IT-кампаній, якія больш за іншых цэняць працу стажораў, таксама ўвайшлі Amazon ($5489), Microsoft ($5462), IBM ($4997), Intel ($4936), NVIDIA ($4927), Yahoo! ($4785), Apple ($4770) і некаторыя іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?