Паводле інфармацыі Onliner.by, за два месяцы было пададзена ўсяго 4 заяўкі на пахаванне. Пры такім попыце адкрываць могілкі для жывёл нявыгадна. Да таго ж, нельга забываць, што для ўтрымання могілак трэба наймаць вартаўнікоў, а гэта таксама выдаткі на зарплату.

Магчыма, людзей адштурхнуў кошт паслуг: выклік агента цэнтра рытуальных паслуг на дом і дастаўка жывёліны — 45 тыс. рублёў, крэмацыя — 425 тыс., пахаванне — 425 тыс. рублёў. Акрамя таго, ад 30 да 60 тыс. рублёў абышлася б скрыня, помнік — за дадатковую плату. І гэта яшчэ не ўсё — разлічвалася, што пахаванне застанецца некранутым тры гады, хочаце захаваць на большы тэрмін — зноў жа, за дадатковую плату.

Тым не менш, адсутнасць паўнавартасных могілак для хатніх гадаванцаў трывожыць эколагаў, зааабаронцаў і людзей, гатовых не эканоміць на смерці чатырохногіх улюбёнцаў. Адзіным афіцыйным спосабам пахавання жывёліны па-ранейшаму застаецца жывёльны могільнік у вёсцы Дзехцяроўка, за 13 км ад Мінска, і ўмовы там жудасныя.

Да пытання стварэння могілак «Біяэкалогія» вернецца восенню або ўвогуле праз год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?