Паўабаронца «Барселоны» Сэск Фабрэгас рыхтаваўся да фінальнага матчу Кубка Іспаніі на пляжы Ібіцы, паведамляе The Sun. Зразумела, не адзін, а ў кампаніі прыгожай сяброўкі Даніэлы Сіман.

Паўзу паміж заканчэннем чэмпіянату Іспаніі, падрыхтоўкай да Еўра і фіналам Каралеўскага Кубка Фабрэгас запоўніў прыемным баўленнем часу на залатым пяску Ібіцы. Яго спадарожніцай стала Даніэла Сіман — былая жонка мільянера, маці дваіх дзяцей (яе дачцэ 11 гадоў, а сыну — дзевяць). У Сэска нават ёсць татуіроўка на запясці, прысвечаная каханай, — першая літара яе імя і надпіс «У маім жыцці назаўжды».

У фінале Кубка супраць «Атлетыка» Сэск выйшаў на апошнія 10 хвілін, калі «Барса» вяла з лікам 3:0, і паўдзельнічаў такім чынам у заваёве адзінага тытула сіне-гранатавых у сезоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?