Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце засталася задаволена сустрэчай з экс-прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай [асуджанай да сямі гадоў зняволення], якая зараз знаходзіцца ў Харкаўскай цэнтральнай клінічнай бальніцы.

«Цімашэнка знаходзіцца ў добрым стане, калі ўлічваць, што яна выходзіць з 22-дзённай галадоўкі. Яе настрой пазітыўны і аптымістычны. Янаі ні на што не скардзілася, наадварот, яна задаволеная, што ёю, у рэшце рэшт, займаюцца медыкі, што побач добры нямецкі лекар. Яна сказала, што давярае гэтай бальніцы», -. сказала 11 мая журналістам Грыбаўскайце, калі выйшла з лякарні.

Прэзідэнт Літвы таксама адзначыла, што настрой нямецкага лекара Лутца Хармса, які лечыць Цімашэнка, «не такі аптымістычны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?