«Неабходны постынг у каментарах на некалькіх сайтах. Усе сайты палітычныя і апазіцыйныя. Сутнасць пастоў — адэкватныя каментары, цалкам адпаведныя поглядам патрыятычна настроенага чалавека, які прытрымліваецца кіроўнага рэжыму (па сутнасці — у каментах трэба аспрэчыць артыкул)»,
— падобныя прапановы можна знайсці ў інтэрнэце, варта толькі напісаць у пошуку «постынг за грошы».

Такія дзеянні сярод інтэрнаўтаў атрымалі назву «астратурфінг». Вікіпедыя дае «астратурфінгу» наступнае вызначэнне:

«выкарыстанне сучаснага праграмнага забеспячэння, альбо спецыяльна нанятых за аплату карыстальнікаў для штучнага кіравання грамадскім меркаваннем».
Ключавое тут слова «штучнае», гэта падкрэсліваецца самой назвай тэрміну, якая паходзіць ад папулярнага брэнду штучнай травы для стадыёнаў Astro Turf.
Астратурфінг ужываецца для выцяснення думкі рэальных людзей на вэб-форумах, для арганізацыі падробленых кампаній у інтэрнэце, якія ствараюць ўражанне, што вялікая колькасць людзей патрабуюць чагосьці канкрэтнага, альбо выступаюць супраць чаго-небудзь.

Як гэта працуе? Карыстальнік рэгіструецца на некалькіх форумах і пачынае пакідаць каментары ад імя звычайнага чытача. Пры гэтым важна захоўваць бачнасць незаангажаванасці.

Часта адзін і той жа чалавек можа арганізаваць на пэўным сайце «дыскусію» паміж створанымі ім жа «чытачамі».

Падобныя тэхналогіі ўжываюцца не толькі ў палітычных баталіях. На захадзе яны шырока ужвываюцца буйнымі карпарацыямі. У мінулым годзе брытанаская газета «Гардыян» прысвяціла астратурфінгу артыкул, у якім паставіла пытанне, як абараніць анлайн-дэмакратыю ад арміі троляў.

***

Дзякуй за падказку тэмы для артыкула чытачу nn.by, які падпісваецца Злой!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?