У шэрасці працоўных будняў святы Іосіф, наш апякун, вучыць нас адпачываць, таму на свята сабралася ўся вёска.

Пасля ўрачыстай святой літургіі, якую цэлебраваў душпастыр парафіі, ксёндз Аляксей Юркайць, вернікі працягнулі святкаванне разам з глыбоцкімі баяністамі Юзафам і Данілам аж да позняга вечара: спявалі песні, на вогнішчы смажылі каўбаскі, а потым танцавалі прыгожыя даўнейшыя танцы.

Гук баяна не пакінуў без узрушэння нікога з жыхароў: кожны з настальгіяй успамінаў былыя часы, калі людзі збіраліся «на сяло» і весела бавілі час. Няшмат засталося жыхароў, вёска паволі занепадае, але чаканне фэсту святога Іосіфа дадасць сілы, каб і ў наступным годзе мы змаглі праславіць Бога і цудоўна адсвяткаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?