Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу ў асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей, днём па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–10°С, па поўдні плюс 11–14°С;

максімальная днём 18–25°С, па паўднёвым захадзе да 28°С.

У Мінску заўтра, 4 мая, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7–9°С, максімальная днём 22–24°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. У суботу, 5 мая, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10–17°С, максімальная днём 18–25°С.

У нядзелю, 6 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, днём па захадзе месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–12°С,

максімальная днём 18–24°С; па паўднёвым усходзе ноччу 13–16°С, днём 25–28°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?