Віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у размове з журналістамі сказаў, што кіраўніцтва Беларусі адмовілася ад складання прыватызацыйных спісаў пры продажы акцый акцыянерных таварыстваў.

Паводле ягоных слоў, падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі было вырашана не рэалізоўваць агучаную раней ідэю адносна продажу прадпрыемстваў, зыходзячы з зацверджаных спісаў.

Такім чынам, удакладніў чыноўнік, сёння няма зацверджаных спісаў прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі ў гэтым ці наступным годзе.
Разам з тым, ён не выключыў, што любое прадпрыемства ў Беларусі можна прыватызаваць, калі ёсьць інвестар, які можа прапанаваць з свайго боку выгадныя для дзяржавы ўмовы.

Пры гэтым яшчэ 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мясцовым уладам замест размоваў пра прыватызацыю трэба актывізаваць працэс стварэння новых вытворчасьцяў ды меней спадзявацца на замежных інвестараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?