У сувязі са святамі і пераносам працоўных дзён 21, 22, 23 і 24 красавіка, 29 і 30 красавіка, а таксама 1, 4 і 5, 6 мая на беларуска-латвійскай мяжы будуць адкрыты пункты спрошчанага пропуску «Гаўрыліны» (Беларусь) — «Мяйкшаны» (Латвія), «Друя» (Беларусь) — «Піядруя» (Латвія), «Плюсы» (Беларусь) — «Каплава» (Латвія).

Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебка.

У далейшым праца пунктаў спрошчанага пропуску будзе ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме — пасля паступлення заявак ад мясцовых жыхароў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?