Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 10 па 17 красавіка 2012 года, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, вырас на 0,5%, з пачатку красавіка да сярэдніх цэн сакавіка 2012 года — на 1,3%.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на ялавічыну (акрамя бескасцёвага мяса; 5,6%), капусту свежую (5,2%), свініну (акрамя бескасцёвага мяса; 2,9%), алкагольныя напоі (3,8%), безалкагольныя напоі (2,8%), ялавічыну бескасцёвую, яйкі курыныя, рыбу жывую (1,3–2,1%), маргарын, кансервы мясныя, з садавіны і агародніны, малако і малочныя прадукты, муку пшанічную, печыва, маянэз (0,6–0,9%), бензін (5,5%), абутак, тканіны, панчошна-шкарпэткавыя вырабы (0,5–0,7%), праезд аўтобусам прыгарадных зносінаў (20%), гарадскім транспартам (17,3%), тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (12,9%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (5,6%), бытавыя паслугі (1,6%).

Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэн на 153 віды тавараў і паслуг у 31 горадзе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?