Васільеў на фота ў камуфляжы.

Васільеў на фота ў камуфляжы.

Праваабарончая ініцыятыва «Платформа» паведамляе на сваім сайце, што ў камеру да экс-кандыдата Мікалая Статкевіча з Наваполацкай калоніі пераведзены былы намеснік камандзіра в/ч 3214 па фізічнай падрыхтоўцы Андрэй Васільеў, асуджаны ў 2002 годзе на тэрмін у 21 год.

Паводле «Платформы», гэтую інфармацыю яны атрымалі ад крыніцы ў магілёўскай турме №4.

У апошняй серыі прапагандысцкага серыяла «Хросны бацька» (НТВ) Васільева называлі ўдзельнікам так званага «эскадрона смерці», датычнага да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста Завадскага.

У той серыі пра Васільева падрабязна расказаў былы службовец часці 3214 Дзмітры Новічак.

Глядзі таксама: МУС не каментуе інфармацыю пра новага сукамерніка Статкевіча
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?