Марына — у сярэдзіне, у хустачцы.

Марына — у сярэдзіне, у хустачцы.

Наш карэспандэнт дазваніўся Марыне Шубіч. Пяцікурсніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, у той фатальны дзень яна везла ў метро частку сваёй дыпломнай працы.

Падчас выбуху студэнтка атрымала апёк сятчаткі вачэй, пералом галёнкі і асколачныя раненні.

У першыя гадзіны пасля тэракта «НН», са спасылкай на знаёмых Марыны, апублікавала інфармацыю, што студэнтку адшукалі пазней за іншых і яна знаходзілася на станцыі яшчэ тады, калі на «Кастрычніцкую» спускаўся Лукашэнка. Пазней гэта было афіцыйна абвергнута, а публікацыя стала нагодай, каб распачаць працэс аб ліквідацыі газеты.

Марына Шубіч перанесла шэраг аперацый. На абарону дыплома яна здолела прыйсці без мыліц, танчыла і на выпускным
. На пытанне, як яе здароўе цяпер, жыццярадасна адказала: «Усё добра — бегаем, ходзім». Зрок, паводле яе словаў, таксама палепшаў.
Словы «ўсё добра, усё цудоўна» яна падчас размовы паўтарыла некалькі разоў.
Марына нават арганізуе ў Мінску школу лацінаамерыканскіх танцаў. Было чутно, што тэлефанаванне заспела яе на вуліцы.
Але ад разгорнутай гутаркі дзяўчына адмовілася: «Я раней давала інтэрв’ю, цяпер не хачу, прабачце, калі ласка».
Хоць і запэўніла, што ніякай крыўды на журналістаў у яе няма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?