Праезд у некаторых маршрутных таксі Мінска падаражэў. У прыватнасці, тарыф вырас на папулярных маршрутах 1175 і 1280, якія возяць пасажыраў з Малінаўкі ва Уруччы. За праезд у іх цяпер давядзецца заплаціць 6000 рублёў, а не 5000, як раней. Астатнія перавозчыкі пакуль не змянялі тарыфы.

«Адлегласць на маршрутах агромністая, мы едзем праз увесь горад. Нядаўна ў чарговы раз падаражэў бензін, таму рэнтабельнасць паездак зноў зменшылася», —
тлумачаць кіроўцы.

Нагадаем, што, згодна са зменамі ў заканадаўстве, перавозчыкам на маршрутных таксі дазволілі выстаўляць адвольны кошт праезду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?